Сталін, магчыма, і меў рацыю, што помста, як і любое злачынства, сапраўды патрабуе халоднай галавы. Але ж толькі нягоднік помсціць з разлікам. Толькі падлюка старанна выношвае планы ў адказ на перажытую несправядлівасць. Толькі злыдзень будзе чакаць, пакуль рукі перастануць дрыжэць ад шалу. А добры — кінецца з кулакамі адразу, не пралічыўшы, выдаўшы сябе і свае намеры. Добры рэагуе на зло няўмела, непрафесійна, неахайна. Таму ён і добры. Дай такому чалавеку састыць, узважыць дзеянні, і ён даруе крыўдзіцелю.