be
Free
Бядуля Змітрок

Абразкi i мiнiяцюры

  • b6457998125has quoted8 years ago
    «Не пячы гэтак, сонейка, на ўзгорку! Даўжэй лажыся, цень, ад бярэзніку да самага поля, дзе я жну ярыну і ногі аб іржаннё калечу!» — гэтак не гаварыла, а толькі думала маладая ўдава, нахіленая над каласамі з сярпом у мазолістых руках.
    — Гэй ты! — злосна і груба крыкнуў над яе вухам паганяты, каторы стаяў над падзённіцамі.— Чаго марудзіш?
    Яна праўда няспрытна пачала жаць, бо задумалася.
    Задумалася яна аб дзіцяці сваім:
    «Недзе дома Яначка плача. Адзін, бедненькі, застаўся на цалюсенькі дзень з адной сухой сасулачкай... Мо з калыскі вываліўся, мо плача галоднень-кі?..» I давай зноў шчыра працаваць, бо здалося ёй, што хутчэй дзень пройдзе, працуючы хутка...
    — Во, глядзіце,— загаманілі другія падзённіцы,— бачылі, яна нас падганяе, напэўна, ёй дзесятку падбаўкі далі!..
    Не чула маладая ўдава злосных гутарак жней, нават не чула, як з гарачкі парэзала руку сваю сярпом... толькі як серп на крушню палажыла — ды пачала снапы звязваць, здзівілася: чаму
fb2epub
Drag & drop your files (not more than 5 at once)