Іранічна глядзеў бондар на суседзей. Ён глядзеў на іх звышку, нібы ведае вельмі важную, вялікую таемнасць, якую ім недаступна ведаць. Ён ведае, але цвёрда хавае гэты скарб, бо суседзі яшчэ не дараслі. Ён не радаваўся іхняму няведанню. Наадварот, усёй душою хоча, каб людзі зразумелі, але яны няздольны зразумець і будуць бязлітасна яго выкпіваць, калі б толькі ён аб гэтым пачаў гаварыць.