А. М. Калантай выступае супраць трох асноўных форм сэксуальных адносін: легальнага шлюбу, які, на яе думку, супярэчыць мабільнай чалавечай псіхіцы, вольнага саюзу, што вымагае зашмат выдаткаў часу і духоўных сіл, а таксама прастытуцыі. Замест гэтых старых форм яна прапануе там, дзе адсутнічае вялікае каханне (а яно, як вядома, адсутнічае ў абсалютнай большасці людзей), практыкаваць «каханне-гульню» альбо «эратычнае сяброўства».