Уладзімір Садоўскі

Quotes

Paulyuk Bykowskihas quotedlast year
«Рэчаіснасць уваходзіць у тваё жыццё неадольна, няспынна, крок за крокам, ад гэтай брыдкай рэальнасці нікуды не дзенешся, не схаваешся за акулярамі манітораў і кінескопаў, рэчаіснасць уваходзіць у тваё жыццё ў прамоклым абутку і сырых шкарпэтках…»
Dzmitry Kraskovskiyhas quoted2 years ago
Вось ён, вынік вайны. Цэлыя кантыненты ператвораны ў знежывелыя пустэльні. Паветра запоўнена радыеактыўным пылам. Моры забруджаны і атручаны. Але чалавеку гэтага мала. Чалавек усё роўна працягвае ваяваць. Чалавек — вельмі жывучая істота.
focruhas quoted2 years ago
Калі б я ведаў пра гэта, я б папрасіў кампенсацыі з дзяржаўнай скарбніцы на аднаўленне сенатарскай маёмасці. Я б прыехаў сюды з калежскім рэгістратарам царскай канцылярыі, і мы б разам падлічылі суму стратаў... — Міхал, які ўжо жвава прыкідваў у галаве план дзеля аднаўлення сядзібы, раптам запнуўся, пабачыўшы выраз твару дзядзькі.

— Не, Міхале, мне ад твайго цара дапамогі не трэба, — стары граф падняўся з фатэля і рушыў да выхаду. — Позна ўжо, пайду спаць, — кінуў ён праз плячо не азіраючыся.

Міхал застыў агаломшаны. З аднаго боку, яму было сорамна за тое, што ён прапанаваў старому інсургенту дапамогу ад тых, з кім дзядзька ў свой час змагаўся. З другога боку, ён сам свядома абраў гэты шлях супрацоўніцтва з імперскімі ўладамі, бо лічыў, што так ён будзе мець значна больш магчымасцяў для дапамогі Радзіме.
fb2epub
Drag & drop your files (not more than 5 at once)