Міхась Зарэцкі

  • Eugene Kazartsevhas quoted2 years ago
    Вечарамі з нор выпаўзаюць начныя стварэнні, у якіх розныя вопраткі і адзін твар, бо ўсе хварбуюцца аднымі хварбамі і жывуць адным жыццём. У жыцці гэтым няма ўздымаў, а ёсць брудныя, калечаныя выбрыкі - на гадзіны кульгава ўскідаецца сэрца, родзіць чорна-лілёвыя радасці
  • Eugene Kazartsevhas quoted2 years ago
    Абраза - гэта ж адны забабоны.
  • Eugene Kazartsevhas quoted2 years ago
    - Яроцкі! Я - жанюся! Я...
    І пішчыць ад захаплення, кідаецца да Яроцкага, лезе ў твар барадой. Яроцкі яго халодна спыняе.
    - Што ж, гэта добра... Жонка ў турму будзе есці прыносіць.
    - У турму?
    Ха-ха! Абмяк, асалапеў, дурань стары... Іш, разгуляўся, жаніцца надумаў.
    - Так, даражэнькі. Нічога не зробіш... Прыйдзецца нам з табой сесці... Але ты жаніся, гэта не шкодзіць.
  • b7581024366has quoted2 years ago
    У горадзе вечарамі жыццё бывае пярэстае, гучнае і б'ецца, кіпіць, як вада на нятушанай вапне. Вечарамі з нор выпаўзаюць начныя стварэнні, у якіх розныя вопраткі і адзін твар, бо ўсе хварбуюцца аднымі хварбамі і жывуць адным жыццём. У жыцці гэтым няма ўздымаў, а ёсць брудныя, калечаныя выбрыкі - на гадзіны кульгава ўскідаецца сэрца, родзіць чорна-лілёвыя радасці. Гэта - прыгожасць жыцця!..
  • b7581024366has quoted2 years ago
    Дзве дзяўчыны-прыяцелькі, лежачы разам у ложку, сагрэўшыся шчыльнаю блізкасцю цел і гарачым хваляваннем расчуленых сэрцаў, могуць правесці ў палкай, абрыўчатай гутарцы цэлую ноч. Так. І гэтая ноч потым здаецца нейкім трызненнем, чмутой, яе не ўспамінаюць. Бо дзянное святло, цвярозае, як старая бабулька, не родзіць ужо тае п'янае шчырасці, таго беспрычыннага жаркага ўздыму. Уначы, толькі ўначы плачуць дзяўчаты, абнімаючы адна адну, цалуючы мокрымі вуснамі, і ўначы толькі смяюцца поўным нутром, схаваўшы твар у падушку.
    Так праводзіла ноч адну Лідачка з сваёй прыяцелькай Нінай.
  • b7581024366has quoted2 years ago
    Белы дзень чаду не любіць. Белы дзень жорстка зрывае пялёнкі з вачэй, паказвае свет, як ён ёсць. Раніцой знікаюць ночныя хварбы яскравасці і на іх месцы астаецца адна бледная хворая сінь. Раніцой - прапітае, прагарэлае сэрца абдаецца золкай цвярозасцю і сціскаецца ў холадзе белым.
    І тады мокра садніць нутро.
  • vorsaefrhas quoted7 months ago
    А сам выкруціўся, сам буду жыць, бо хачу жыць і ўмею...
  • vorsaefrhas quoted7 months ago
    Трэба граць. Кошка і мышка
  • vorsaefrhas quoted7 months ago
    Лідачкі ў руках паўтары кніжкі і сшытак, а ў вачах цэлае сонца гуллівай дзявоцкай вясёласці
  • vorsaefrhas quoted7 months ago
    А сэрца ўжо тукае прагна, настойліва...
    Так звычайна выходзяць на паляванне.
fb2epub
Drag & drop your files (not more than 5 at once)