be
Караткевіч Уладзімір

Хрыстос прызямліўся ў Гародні

Notify me when the book’s added
To read this book, upload an EPUB or FB2 file to Bookmate. How do I upload a book?
  • Anya Sosnovikhas quotedlast year
    Каб вас не было — вас варта было б выдумаць
  • Olga Liashchevichhas quoted2 years ago
    Ерэтыкі толькі датуль ерэтыкі, пакуль яны слабыя. І кожнаму такому нельга дазваляць зрабіцца моцным.
  • Alina Coolaginahas quoted4 years ago
    вежы (чатыры квадратныя і адна круглая, па імю Зафея) былі запушчаныя, выраслі на іх малыя бярозкі, лебяда і іншая дрэнь. Сачылі, відаць, больш за замкавым палацам, чым за мурамі.
  • Alina Coolaginahas quoted4 years ago
    І страшныя, і разумныя, і шкодныя яны былі толькі ў а г у л ь н а й сваёй дзейнасці, у в о г у л е, усе р а з а м. І ў гэтым быў знак, што яны аджылі.
  • Alina Coolaginahas quoted4 years ago
    І супраць гэтага жыцця яны змагаліся насмерць, мала разумеючы, чаго змагаюцца, і ведаючы толькі, што — «т р э б а». А «т р э б а», якое клікала іх да нянавісці, была догма, гнюсная і даўно састарэлая, як усе догмы і панацэі*
  • Alina Coolaginahas quoted4 years ago
    Яны былі гной, але няма такога гною, які не лічыў бы, што ён — вышэйшая субстанцыя, і не лічыў бы з'яўленне на ім зялёных парасткаў з'явай ніжэйшага парадку.
  • Alina Coolaginahas quoted4 years ago
    І таму яны змагаліся, то бок а б ' е к т ы ў н а дзейнічалі так, як быццам іхнія цёмныя мазгі разумелі і ведалі ўсё.
  • Alina Coolaginahas quoted4 years ago
    Цёмныя і брудныя, нават фізічна, яны не думалі, што плаванне Калумба і выданне Скарынай Бібліі на зразумелай мове — ёсць два ўдары з серыі смяротных удараў, якія наносіць іхняй догме новы Чалавек.

    Але інстынктыўна яны адчувалі, што гэта в а р о ж а, што гэта баламуціць, непакоіць, што гэта асвятляе бязлітасным і смертаносным святлом тую ўтульную і цёмную гнойную жыжку, у якой яны кішэлі.
  • Alina Coolaginahas quoted4 years ago
    І ён працягнуў манаху далонь, а на ёй медальён са змяёю, што абвіла падножжа крыжа. Змяя ляжала ў пагрозлівай паставе, баронячы крыж.
  • Alina Coolaginahas quoted4 years ago
    Кабета была сапраўды гожая. Непамерныя чорныя вочы, доўгія, як стрэлы, веі, вішнёвы малы раток, снежнай белі і пяшчотнасці скура аблічча і дзіцячых рук. Гнуткая, як змяя, з высокімі невялікімі грудзьмі, яна сядзела ў сваёй нязручнай паставе грацыёзна, гнутка, мякка трымаючыся ручкай за Лотраў плячук.
fb2epub
Drag & drop your files (not more than 5 at once)