We use cookies to improve the Bookmate website experience and our recommendations.
To learn more, please read our Cookie Policy.
Accept All Cookies
Cookie Settings
Сядзіба, Алесь Аркуш
be
Алесь Аркуш

Сядзіба

Notify me when the book’s added
To read this book, upload an EPUB or FB2 file to Bookmate. How do I upload a book?
«Сядзіба» — чацьверты раман Алеся Аркуша. Нічога не зьнікае ў невараць, кажа аўтар у сваім новым творы, усё недзе існуе ў паралельным сьвеце. На полацкай сядзібе адбываюцца дзіўныя здарэньні. Мэтафізычнае жыцьцё ценяў і прывідаў пранікае ў рэальны сьвет.
This book is currently unavailable
101 printed pages
Have you already read it? How did you like it?
👍👎

Impressions

  • maryandbooksshared an impression2 years ago
    👎Give This a Miss

Quotes

  • b1857697888has quoted3 years ago
    А пры чым тут, запытаеце вы, сава і крумкач? А вось і пры тым, што нічога нельга зразумець, пабачыўшы невялікі кавалачак эмацыйнай спрэчкі паміж птушкамі. Так і ў звычайным нашым жыцьці. Ці бываем мы сьведкамі, пра што выносім свае меркаваньні, ад пачатку да канца? Ці ведаем усе перадгісторыі, усе падспудныя плыні і ўзаемаўплывы? Не, канешне. То тады ўсе нашыя меркаваньні і прысуды — ня вартыя лушпіны ад бульбы.
  • maryandbookshas quoted2 years ago
    У Полацку не захавалася адрасная кніга ХІІ стагодзьдзя. Але калі ўлічыць, што Лазар Богша ў той час у Полацку быў самым вядомым, а значыць і самым заможным залатаром, бо інакш не атрымаў бы ад Эўфрасіньні такой важнай і адказнай замовы, то цалкам магчыма, што гэта і ёсьць рэшткі сядзібы слыннага майстра. Але якім бы ты ня быў слынным і заможным, прыходзіць час, калі твая заможнасьць ператвараецца ў тлен, вось у такія рэшткі, прысыпаныя тоўстым слоем зямлі.
  • maryandbookshas quoted2 years ago
    Аднойчы Ленін з майго дзяцінства, пасьля бясьплённых начных пошукаў новага месца, вярнуўся на ранейшае, а там не аказалася пастамэнту. А раніца набліжалася няўхільна. З хуткасьцю міжнароднага цягніка, які пралятае як птушка ўздоўж станцыі майго дзяцінства. Што, што, што рабіць? І пабег Ленін уніз па Спартовай вуліцы да ракі. І скокнуў з моста ў халодную кастрычніцкую ваду. І больш яго ніхто ня бачыў.

On the bookshelves

fb2epub
Drag & drop your files (not more than 5 at once)