bookmate game
Ганна Севярынец

Дзень Святого Патрыка

Notify me when the book’s added
To read this book, upload an EPUB or FB2 file to Bookmate. How do I upload a book?
  • Дзмітрый «D.R.» Шулюкhas quoted2 years ago
    Каго спрадвеку чыталі дзеці на ўроках белліту? Тых, якія своечасова падпісвалі — няхай сабе і пад прымусам — публічныя даносы, праклёны, патрабаванні аб жорсткай кары для былых таварышаў? У адным сяле, няважна, дзе, хадзіў баран у чарадзе. Той, хто баран, пайшоў на бойню, а той, хто спрытнейшы, канешне ж, не баран — акадэмік
  • Дзмітрый «D.R.» Шулюкhas quoted2 years ago
    Насамрэч лепей за Дэкарта ніхто не сказаў, хаця і спрабавалі: добрая літаратура — гэта глыбокі змест, выкладзены ў дасканалай форме
  • Дзмітрый «D.R.» Шулюкhas quoted2 years ago
    Але ж навошта натоўпу чытаць кнігі? Навошта натоўпу ведаць, якім сапраўды быў Байран? Мо, усё насамрэч справядліва ў свеце, і адны павінны фатаграфавацца з помнікамі і жаваць хрэстаматыйную жуйку пра ідэальных пісьменнікаў, а іншыя — млець ад асалоды адкрыцця над архіўнымі лісткамі? Можа, насамрэч літаратура —занятак элітны, і не трэба варушыць дарагі сэрцу попел колішняга генія дзеля таго толькі, каб узняць наклады нецікавых ужо яму пасмяротных выданняў?
  • Дзмітрый «D.R.» Шулюкhas quoted2 years ago
    Мужчынам цяжка даецца гарачае каханне паэтычна ўзнёслых жанчын.
  • Дзмітрый «D.R.» Шулюкhas quoted2 years ago
    Мая беларуская мова паводзіць сябе інакш за рускую. На ёй чамусьці немагчымыя пафас і мараль.

    Галоўная гераіня відавочна (мабыць, пад уплывам аўтаркі) памыляецца. Пафас і мараль з яе так і лезуць.

  • Дзмітрый «D.R.» Шулюкhas quoted2 years ago
    — Такім чынам, Камісія ўхваляе рашэнне аб тым, каб прызнаць яе мёртвай.
  • focruhas quoted2 years ago
    І яны, як гэта заўсёды здаралася на Беларусі, так і не паразумеліся: філасофская вертыкаль і эстэтычная гарызанталь.
  • focruhas quoted2 years ago
    А ці было яно дрэнным, гэтае «Сэрца на далоні»? Узорны сацрэалізм: бездакорны герой Яраш (не іначай як Ярыла, сонейка, вярхоўны бог), бездакорны антыгерой Гукан (канешне ж, гукан, адна гаварыльня, пустыя гукі, ніякага сэрца), увесь такі ідэальны хлопец Тарас, які перавыхоўвае неідэальнага Славіка Шукевіча — такое адчуванне, што раман пісаўся адмыслова пад школьныя сачыненні, каб потым беларусіцам было прасцей патрабаваць ад вучняў «гісторыю маральнай эвалюцыі Шукевіча» ці «жыватворны ўплыў калектыву на перавыхаванне індывідуалістаў». Ніякіх адценняў, ніякіх складанасцяў: чорнае — белае, свае
  • focruhas quoted2 years ago
    і паспрабуй дакажы, што «Сэрца на далоні» — гэта дрэнна.
  • focruhas quoted2 years ago
    Насамрэч лепей за Дэкарта ніхто не сказаў, хаця і спрабавалі: добрая літаратура — гэта глыбокі змест, выкладзены ў дасканалай форме. Згодна з гэтым правілам, Купала і Колас, Багдановіч і Дубоўка, Быкаў і Барадулін, Караткевіч і Рублеўская, Казько і Бахарэвіч — і яшчэ, і яшчэ — безумоўна называліся літаратурай годнай і вартай захавання ў Калегіі. Далей пачыналіся варыянты. Што рабіць, напрыклад, калі мы маем глыбокі змест, але неахайную форму? У выпадку з «Мовай» Марціновіча што рабіць бібліятэкару?
fb2epub
Drag & drop your files (not more than 5 at once)