Андрэй Мрый (Шашалевіч Андрэй Антонавіч, 1893–1943), адзін з самых папулярных на Беларусі пісьменнікаў другой паловы 20-х гадоў, вяртаецца да беларускага чытача. Яго творчасць вызначалася яркай сатырычнай накіраванасцю, арыгінальнасцю сюжэтаў, вобразнасцю мовы,сацыяльнай выразнасцю персанажаў.