We use cookies to improve the Bookmate website experience and our recommendations.
To learn more, please read our Cookie Policy.
Accept All Cookies
Cookie Settings
Альпійская балада, Васіль Быкаў
be
Audio
Васіль Быкаў

Альпійская балада

Listen in app
«Альпійская балада» — самая рамантычная і загадкавая аповесць Васіля Быкава і самая не быкаўская, бо расказвае не столькі пра вайну, сколькі пра каханне. Каханне беларуса Івана і італьянкі Джуліі. Прачытаўшы аповесць, Пімен Панчанка — галоўны рэдактар «Маладосці», дзе ўпершыню была надрукавана «Альпійская балада», — сказаў: «Канешне, усё тое — няпраўда, а верыцца. Значыць, гэта — мастацтва».
Апублікаваўшы «Альпійскую баладу», Васіль Быкаў усё жыццё пасля сцвярджаў, што прататыпам галоўнай гераіні была італьянская дзяўчына Джулія, якую ён сустрэў у аўстрыйскіх Альпах у час вайны і якая шукала свайго Івана, але незадоўга да смерці пісьменнік засведчыў, што ніякага прататыпа не было, і Джулію ён прыдумаў. «Бунін піша ў дзённіку, што ўсе свае творы выдумаў. Баюся сабе прызнацца, але, мусіць, і я таксама. А пасля неяк сачыняў “гісторыю стварэння”, бо няёмка было прызнацца, што прыдумаў. Дый чытачам нецікава», — запісаў Быкаў у нататніку, які быў апублікаваны ўжо пасля ягонай смерці.
Вокладка: Артур Вакараў
more
6:43:58
Publisher
audiobooks.by
Publication year
2023
Have you already read it? How did you like it?
👍👎
fb2epub
Drag & drop your files (not more than 5 at once)