Valeria Kanyushanetshas quoted8 years ago
Кузьма Чорны
Начлег у вёсцы Сiнегах
Вялiкi паход скупы на адпачынак. I мы спалi мала - прыхваткамi, па гадзiны дзве ўпору.
У вёсцы Сiнегах засталi мы сляды праходу ранейшых вайсковых часцей: дзецi гулялi з кабелем; каля хлява крайняй хаты, на панадворку, на расцярушанай саломе, параскiданы патроны; мы папрабавалi iх да сваiх вiнтовак - не падышлi, так iх зноў i пакiнулi тут.
Восем хат вёскi Сiнегаў шасталi на ветры раскудлачанымi грэблямi саламяных стрэх.
Спаць лажыцца трэба было адразу.
У хаце я застаў цiхую ўстрывожанасць i непакой напалоханых вайной людзей: чацвёра дзяцей i жанчына - гаспадыня i мацi - прыгожая горадзенская сялянка.
Мы сцелемся ў халодных сенцах на нейкiх нiзкiх скрынях - я i наш узводны, таварыш Скабакоў, вясёлы i рыжы хлапец, родам з нейкiх Аланецкiх азёрных рыбных узбярэжжаў. Мы папраўляем салому, пацёртую ранейшымi вайсковымi начлежнiкамi, кладзем пад галовы ўсю сваю салдацкую маёмасць, i цяжкая дрымота зразу кладзецца на вочы нашы.
  • Join or log in to comment
    fb2epub
    Drag & drop your files (not more than 5 at once)