У другі паэтычны зборнік Юлі Цімафеевай увайшлі вершы, напісаныя ў 2014-2016 гадах у Мінску, Парыжы і беларускай вёсцы Кароткавічы. У чым улада мовы над чалавекам, як мы выяўляем сябе праз цела, што такое паэзія і наколькі жанчына ўпісаная ў палітычна-культурны кантэкст нашага часу — над гэтымі пытаннямі разважае аўтарка кнігі.