Успаміны наваградскай лекаркі Саламеі Пільштыновай (Русецкай) зместам нагадваюць прыгодніцкі раман. За сваё жыццё, поўнае нечаканасцей і авантураў, аўтарка наведала шматлікія краіны і гарады, мела доступ да двара турэцкага султана, расійскае імператрыцы Анны Іванаўны, аўстрыйскага імператара, князёў Радзівілаў, Патоцкіх, Сангушкаў. Прыродны розум, смеласць і знаходлівасць дазвалялі ёй з гонарам выходзіць з самых неверагодных і небяспечных сітуацый.