bookmate game
be
Books
Яўген Аснарэўскі

Знатныя гісторыі: эліта Гродна ў перыяд XVI — XVIII стагоддзяў

  • maryandbookshas quoted2 years ago
    Пасля новага года Баторый адправіўся ў Варшаву, дзе вырашыў шэраг важных пытанняў, у прыватнасці: дамогся канфіскацыі маёнткаў свайго суперніка Кшыштафа Збароўскага і адмовіўся ад планаў стварэння пірацкага флота.
  • maryandbookshas quoted2 years ago
    Гучнае імя манарха, якое змяшчае парадкавы нумар, не вельмі прыжылося, і Панятоўскага часта называюць па-свойску «Кароль Стась».
  • maryandbookshas quoted2 years ago
    Франя была нават занадта модна апранутая. Я заўважыў, што ножкі ў яе былі босыя, а на кожным пальцы ног пярсцёнкі з дарагімі камянямі, якія ў гэты час спецыяльна рабілі раскладнымі, як завушніцы.
  • maryandbookshas quoted2 years ago
    Надышоў дзень Унебаўзяцця Дзевы Марыі. Я быў у дамініканаў на службе, а пасля яе пайшоў да езуітаў, у якіх быў гетман у касцёле, і па сваёй звычцы доўга маліўся.
  • maryandbookshas quoted2 years ago
    У гэты час у Гродне, у дзень Св. Ваўжынца, падчас казання ў езуітаў, з'явілася полымя. З-за таплення тлушчу ў малой халупцы пайшоў агонь і горад страшэнна пагарэў. Ледзь трэцяя частка Гродна засталася.
  • maryandbookshas quoted2 years ago
    Палацін, відавочна, быў праніклівым чалавекам і любіў дачку. Справа ў тым, што Геранім, якi, паводле легенды, з'яўляўся незаконным сынам рускага цара Пятра I, адрозніваўся схільнасцю да садызму, і яго жонкам, а жаніўся князь тры разы, прыходзілася цярпець «некаторыя прыхільнасці», як мякка называе гэта Матушэвіч.
  • maryandbookshas quoted2 years ago
    Для ўпрыгожвання вялікай залы палаца, ён задумаў развесіць там партрэты польскіх каралёў (ужо і не ведаю ад каго ўспадкаваныя), а калі для партрэтаў не хапіла месца, ён загадаў ім абрэзаць плечы і рукі, і перамаляваць завужаных так, каб яны, хочаш не хочаш, змясціліся на прызначаных ім сценах.
  • maryandbookshas quoted2 years ago
    Nota bene. Уначы бачылі крыж на Месяцы і тры слупы ў паветры, яны нядоўга былі бачныя.

    Скончыўся 1669 год. Дай Божа лепшы наступны.
  • maryandbookshas quoted2 years ago
    Віціна — ветразнае, грузавое судна, велізарных памераў. Віціны хадзілі па Нёмане і іх даўжыння, па некаторых дадзеных, дасягала 42-х метраў. Для параўнання, флагманскі карабель Хрыстафора Калумба «Санта-Марыя», на якім ён адкрыў Амерыку, быў прыблізна у два разы карацейшы
  • maryandbookshas quoted2 years ago
    У сваім дзённіку Ян прыводзіць гісторыю пра тое, як Мазепа быў злоўлены падчас спаткання з чужой жонкай, пасля чаго ашуканы муж прывязаў голага Мазепу да каня і пусціў у калючыя хмызнякі. Гэтая гісторыя так спадабалася публіцы, што ў выніку Мазепа стаў героем твораў лепшых еўрапейскіх творцаў, такіх як Байран (паэма Мазепа, 1810 год), або Тэадор Жэрыко (карціна Мазепа).
fb2epub
Drag & drop your files (not more than 5 at once)