Новая кніга паэта, філёзафа і вандроўніка Ігара Бабкова складаецца з паэтычных эсэяў, што друкаваліся ў такіх выданьнях, як віленская «Наша Ніва», часопісах «Крыніца», «Фрагмэнты», «Arche», «Дзеяслоў». Асноўная адметнасьць кнігі – інтанацыя, зь якой прамаўляецца слова «Беларусь».