be
Free
Якуб Колас

У палескай глушы

196 printed pages
Have you already read it? How did you like it?
👍👎

Impressions

  • Aleś Karozashared an impression10 months ago
    👍Worth reading

Quotes

  • Маша Тофороваhas quoted4 years ago
    чалавек павінен імкнуцца, каб жыццё было добрае і карыснае
  • Маша Тофороваhas quoted4 years ago
    жыве чалавек для таго, каб у жыцці як можна болей вывудзіць карыснага і прыемнага для сябе.
  • Shadowhas quoted11 years ago
    - Я аднаго не разумею, - сказаў Лабановіч, любоўна агледзеўшы краявід. - У нас столькі прыгоства, столькі багацця форм і фарбаў, і край наш вялікі і разнастайны, а мы не бачым, не хочам гэтага бачыць. Аб нашым краі злажыўся погляд як аб краі бедным, заняпалым. І нідзе ты ў падручніках геаграфіі не знойдзеш больш-менш сталага апісання Беларусі. Што такое наша Беларусь? А гэта, бачыш, заходняя акраіна Расеі. Чым яна слаўная? Нічым. Вось балоты ёсць, ды яшчэ на ўвесь свет вядомая хвароба - каўтун. І мы з гэтым легкадумна згаджаемся, мы ўсё гэта прымаем на веру, бо, як ты сказаў праўду, над намі пануе шаблон, шаблон пустых слоў, пустыя выразы, чужыя формы думак і чужы змест іх. Выходзячы з гэтага, мы адварочваемся ад свайго роднага, не шануем яго, мы стыдаемся яго! - слова «стыдаемся» Лабановіч прамовіў з націскам, пры гэтым выраз яго твару змяніўся, а ў вачах загарэўся агеньчык нейкай злосці. У ім абудзіўся цяпер, хутчэй інстынктыўна, чым свядома, пратэст супраць зневажання і прыгнечання правоў народа, і ён, як сын гэтага народа, з якім чуў цесную сувязь, стаў на абарону яго правоў. - Кожны народ мае свой гонар. Англічанін перад усім светам горда вызначае: я - англічанін! Тое самае скажа француз, немец, аўстрыец, расеец і іншыя прадстаўнікі другіх нацый. А мы, беларусы, не адважваемся прызнацца ў тым, што мы - беларусы. Бо на галаву беларускага народа, як вядома, многа выліта памыяў, годнасць яго прыніжана і мова яго асмеяна, у яго няма імя, няма твару. А з гэтага вынікае тое, што беларус-інтэлігент адмяжоўваецца не толькі ад свайго народа, але і ад бацькоў сваіх. Мы ведаем такое здарэнне з адным нашым знаёмым настаўнікам, да якога прыехала з дому матка. У яго былі госці. Ён пры гасцях не пасмеў пазнаць свае мацеры: «Ідзі ты, кажа, кабетка, на кухню: там цябе накормяць».

On the bookshelves

fb2epub
Drag & drop your files (not more than 5 at once)