Што гэта ж Буланы стары, дык таквеле бяды: папрацаваў на ім некалькі год, даў ён карысць, а гэта будзе добрая шкура - матэрыял добры, значыцца...
А Буланы ішоў сабе паволі і не думаў і не ведаў, што над яго галавою ў чужой галаве некалькі раз змяняліся настроі. Буланы раздуваў свае старыя ноздры, трохі нават, як бы гэта прыпамінаючы лета, памахваў аблезлым хвастом ды ўсё ішоў.
Усё ішоў ды ішоў...