«Круг» — мастацка-дакументальны аповед пра зямныя і творчыя шляхі паэта Уладзімера Дубоўкі (1900–1976) і лёс ягонага пакаленьня. Фрагменты гэтай кнігі гучалі на радыё «Свабода» (2002 г.), у скарочаным варыянце яна друкавалася ў газеце «Народная воля» (2004 г.), цалкам была апублікавана ў часопісе «Дзеяслоў" (2004 г.)