Калі я прыйшоў на першае кароткатэрміновае спатканьне (тэлефонная размова праз шкло), я меў вельмі прыгнечаны выгляд. Жонка Галіна, мая вучаніца ў навуцы, дзіцячы лекар па прафэсіі і выдатны псыхоляг па жыцьці, сказала мне словы, якіх я ніколі не забуду: «Не хвалюйся, я цябе знайду, дзе б ты ні быў!».