bookmate game

Віктар Марціновіч

  • Галина Селецкаяhas quoted2 years ago
    на мове зноў пачне размаўляць уся краіна. Мы растлумачым, што мова нашая, святая і вечная, — не наркотык, а скарб народнай душы, які яднае людзей. Пасля гэтага людзі пачнуць шукаць ведаў пра мову, вучыцца ёй, цёмныя часы адступяць і пачнецца эра цноты і яснасці, калі гаўно, нарэшце, будзе названае гаўном, а героям усталююць помнікі на вуліцах, якія некалі насілі назвы катаў.
  • Галина Селецкаяhas quoted2 years ago
    «Чаму ж, роднае слова, гэтак часта забываюць цябе людзі — нават тут, між сваімі? Чаму сыны нашага народа так лёгка адракаюцца ад матчынай гутаркі? Кажуць: бо цёмны нашы беларусы. Але гэта няпраўда: забываюць родную мову, адракаюцца бацькоў і братоў сваіх найбольш тыя, хто дайшоў навук, выйшаў у людзі. Яны няцёмны: яны пераймаюць чужое — дзеля карысці»
  • Галина Селецкаяhas quoted2 years ago
    «Бедны той, хто, апрача грошы, апрача багацця, каторае пры першым няшчасці счэзне дазвання, не мае скарбаў вечных — скарбаў душы. Такі скарб, каторы ніхто і ніколі адабраць ад нас не здалее, гэта любоў да бацькаўшчыны, да свайго народа, да роднай мовы, — гэта вялікае мілаванне чалавека — слабога, пакрыўджанага»,
  • Галина Селецкаяhas quoted2 years ago
    «У сэрцы такіх людзей загасла любоў да свайго народа і роднай мовы. Дачэсная карысць, жаданне пашаны ў чужых, смешны гонар — усё гэта заняла мейсца ў апусцеўшай іх душы», — тым часам мужчына-дыктар змяніўся дзяўчынай-дыктаркай. Гэта было зроблена, каб захаваць увагу гледачоў. Мы спачатку думалі запусціць толькі словы, але Рог першым зразумеў, што ва ўсёй Беларусі можа не знайсціся людзей, якія памятаюць, як трэба гэта чытаць, як гучыць, напрыклад, у нескладовае. «Але няма на свеце такіх скарбаў, што б вечна цешылі нашае сэрца. Хваробы, калецтвы, смерць паказываюць, якую малую цану маюць дастаткі, гонар, высокае становішча. Здрада, ашуканства — вось адплата за прыязнь і любоў да вышэйшых ад нас. Чым больш пазнаем мы свет, тым меншую цану маюць для нас яго скарбы, тым болей бачым благога, болей здзеку, крыўд і слёз…»
  • Кнехт Онегинhas quotedlast year
    — За ўсё жыццё, Ваня! Ні разу не трапіў! А езджу праз кожныя тры-чатыры месяцы апошнія пяць гадоў. Ні разу! — тут я раптам зразумеў, што зараз абасцуся. Чорт бы яго пабраў, тое піва, яно заўсёды паведамляе пра тое, што варта ісці ў прыбіральню, тады, калі ў прыбіральню ўжо трэба не проста ісці, а бегчы. І я пабег, пакінуўшы — першы раз за ўвесь дзень! — заплечнік са ста дозамі агульным коштам да сямі тысяч юаняў без дагляду
  • Кнехт Онегинhas quotedlast year
    Калі ёсць грошы, любая “служба” губляе ўсялякі сэнс. Герой нідзе не служыць! Ён — поўная супрацьлегласць слузе. Як заўважыў каталонскі філосаф Пухольс: “Найвялікшая мара чалавека ў сацыяльным плане ёсць свяшчэнная свабода жыць, не маючы неабходнасці працаваць”»
  • Alexandra Shelepkohas quoted2 years ago
    магу. У прыродзе ж усё ў балансе.
  • Alexandra Shelepkohas quoted2 years ago
    Можаш — бяры. Нават калі не трэба — бяры. Карыстайся. Атрымлівай асалоду. Весяліся. Раскідвайся. Не можаш — не бяры. Не можаш, але вельмі трэба, — усё роўна не бяры! Нельга! Не тваё гэта!
  • Кнехт Онегинhas quotedlast year
    Калі цябе, мілы, Краіна пакліча

    за родны змагацца парог,

    то суму не будзе ў мяне на абліччы,

    ні страху не будзе ў грудзёх.

    Дзявочае сэрца ў хвіліне так важнай

    ніколі тады не здрыгне,

    а буду не менш за цябе я адважнай,

    каб сілы дадаці табе.

    Бо сэрца дзяўчыны пад кужалем тонкім,

    як і сэрца найлепшых сыноў,

    гарыць то ж каханнем для роднай старонкі

    і спадчыны нашых дзядоў.

    Ты пойдзеш у бой, а я плуг пакірую,

    каня накармлю, напаю, —

    і так абаронім, засеем, збудуем

    Беларусь дарагую сваю.

    Бо гэтак, як стрэльбы і кулі як звонкай,

    як сіняе сталі мяча,

    заўсёды патрэба для нашай старонкі

    адважных хлапцоў і дзяўчат12
  • Кнехт Онегинhas quotedlast year
    Так сталася, што ўвесь тысячагадовы праект «заходняй сям’і» базаваўся выключна на немагчымасці кантраляваць зачацце. І як толькі людзі прыдумалі кантрацэпцыю (а з другога боку — вынайшлі штучнае апладненне, ЭКА і кланаванне), яны пачалі трахацца з аднымі людзьмі (для чыстай асалоды), нараджаць дзяцей — з другімі людзьмі (болей здаровымі носьбітамі геннага будаўнічага матэрыялу), а жыць — з трэцімі людзьмі (болей заможнымі, прыдатнымі для забеспячэння высокага ўзроўню побытавага камфорту).
fb2epub
Drag & drop your files (not more than 5 at once)