Яна давяла, што добра было б дачакацца канца вайны. Флярэнтына Арыса лёгка пагадзіўся з тым, што трэба трымаць усё ў таямніцы — тут адыграла ролю замкнёнасць ягонага характару. Ён таксама пагадзіўся з тым, што трэба пачакаць, але тэрмін падаўся яму надта няпэўным, бо за паўстагоддзя незалежнасці краіна не ведала ні аднаго дня грамадзянскага міру.