Было ясна, што яшчэ месяц-два — і Надзея стоміцца быць адданай каханкай, і блізкасць урэшце страціць галоўнае — пачуццё самаахвярнасці, стане проста актам задавальнення патрэбы. Гэта звычайная дыялектыка: колькасць павінна пераходзіць у якасць, усё мусіць развівацца, а застыласць — для мёртвага…