bookmate game

Валеры Гапееў

  • maryandbookshas quoted2 years ago
    Тамара зноў зірнула на акно. — Трэба нешта згатаваць дома, мабыць… Развучылася боршч варыць. А ты ўмееш?
    — Што? — разгубіўся я.
    — Боршч варыць умееш?
    — Не…
    — І не вучыся. А то не ажэнішся…
  • maryandbookshas quoted2 years ago
    Цікавага для справы ў перапісцы было нямнога. Па-сапраўднаму мяне ўзрушыў толькі адзін сказ у паведамленні Насці: «Я павінна нарадзіць цмока…»
  • maryandbookshas quoted2 years ago
    Было ясна, што яшчэ месяц-два — і Надзея стоміцца быць адданай каханкай, і блізкасць урэшце страціць галоўнае — пачуццё самаахвярнасці, стане проста актам задавальнення патрэбы. Гэта звычайная дыялектыка: колькасць павінна пераходзіць у якасць, усё мусіць развівацца, а застыласць — для мёртвага…
  • maryandbookshas quoted2 years ago
    Васіль і Шурка былі прымакамі. І якімі б яны ні былі гаспадарамі, як бы ні шчыравалі на зямлі і ў двары, як бы ні перараблялі дамы, ды прымачы хлеб — сабачы. Не сталі яны гаспадарамі ў вачах вяскоўцаў, і не іхнімі сталіся жонкі, а яны — жончынымі мужамі.
  • maryandbookshas quoted2 years ago
    Чуў, што жанчына застаецца жаданай, пакуль не перастае здзіўляць. Як па мне, дык здзіўленне павінна адбывацца толькі на кухні.
  • maryandbookshas quoted2 years ago
    Надзея ж гісторыю выкладала. Некаму вельмі не спадабалася, як яна пра… як яго там… Касцюшку, вучням расказвала. Пайшоў першы данос — маўляў, настройвае дзяцей супраць славянскага братэрства, ставіць пад сумненне значнасць адзінай саюзнай дзяржавы.
  • maryandbookshas quoted2 years ago
    У чым толькі не абвінавачвалі яе! Нават у стварэнні падпольнай арганізацыі дзеля звяржэння мясцовай улады. А ты не смейся, — нечакана павысіла голас Тамара, і цяпер я заўважыў, як яна паглядвае на мяне ў люстэрка задняга бачання. Я ж і праўда міжволі ўсміхнуўся: няўжо не дурнота — пісаць такое?
  • maryandbookshas quoted2 years ago
    Жанчыне можа быць бясконца добра з мужчынам зусім не таму, што ён — атлет і ўмелец, а проста таму, што яна яго кахае. І яна шчаслівая, бо побач з ёй — каханы, бо яна дорыць яму сябе. Вось такая нечаканая думка.
  • maryandbookshas quoted2 years ago
    Вось Зміцер і пачаў лячыць Ганначку: травянымі настоямі паіў, голую прымушаў па расе качацца. Ой, я от раз зусім незнарок пайшла… Іду сабе і бачу: сарамата якая — голая дзеўка качаецца вар’яткай па лузе! Але, брахаць не буду, стала Ганначка папраўляцца.
  • maryandbookshas quoted2 years ago
    — Ведзьме малако ў каровы забраць — як майму Уладзю самакрутку звярнуць.
    — І як? — больш з-за ветлівасці спытаў я, бо мне, па праўдзе, стала шкада часу.
    — А во прыйдзе, кубак малака папытаецца — і ўсё забярэ. Даёнку папросіць, збанок, лазінай карову сцебане. У ведзьмы штукарстваў хопіць, каб чалавека звесці, не тое што карову.
fb2epub
Drag & drop your files (not more than 5 at once)