Валеры Гапееў

  • maryandbookshas quoted2 years ago
    Тамара зноў зірнула на акно. — Трэба нешта згатаваць дома, мабыць… Развучылася боршч варыць. А ты ўмееш?
    — Што? — разгубіўся я.
    — Боршч варыць умееш?
    — Не…
    — І не вучыся. А то не ажэнішся…
  • maryandbookshas quoted2 years ago
    Цікавага для справы ў перапісцы было нямнога. Па-сапраўднаму мяне ўзрушыў толькі адзін сказ у паведамленні Насці: «Я павінна нарадзіць цмока…»
  • Дзмітрый «D.R.» Шулюкhas quoted2 years ago
    Калі непрыемнасці пачынаюцца з раніцы — значыць, гэта будуць вялікія непрыемнасці.
  • Дзмітрый «D.R.» Шулюкhas quoted2 years ago
    Калі мне паведамілі, што накіроўваюся следчым у пракуратуру, якую ўзначальвае жанчына сарака пяці гадоў, асаблівых эмоцый у мяне не ўзнікла. Бо жанчыны-пракуроры — даўно вядомая практыка. І, як сведчыла неафіцыйная статыстыка, ступень іх сцярвознасці ніколькі не пераўзыходзіла ступень ссучанасці мужчын-пракурораў. Карацей, як пашанцуе, то і з жанчынай-начальнікам можна жыць, а як не — дык не…
  • maryandbookshas quoted2 years ago
    Было ясна, што яшчэ месяц-два — і Надзея стоміцца быць адданай каханкай, і блізкасць урэшце страціць галоўнае — пачуццё самаахвярнасці, стане проста актам задавальнення патрэбы. Гэта звычайная дыялектыка: колькасць павінна пераходзіць у якасць, усё мусіць развівацца, а застыласць — для мёртвага…
  • maryandbookshas quoted2 years ago
    Васіль і Шурка былі прымакамі. І якімі б яны ні былі гаспадарамі, як бы ні шчыравалі на зямлі і ў двары, як бы ні перараблялі дамы, ды прымачы хлеб — сабачы. Не сталі яны гаспадарамі ў вачах вяскоўцаў, і не іхнімі сталіся жонкі, а яны — жончынымі мужамі.
  • maryandbookshas quoted2 years ago
    Чуў, што жанчына застаецца жаданай, пакуль не перастае здзіўляць. Як па мне, дык здзіўленне павінна адбывацца толькі на кухні.
  • maryandbookshas quoted2 years ago
    Надзея ж гісторыю выкладала. Некаму вельмі не спадабалася, як яна пра… як яго там… Касцюшку, вучням расказвала. Пайшоў першы данос — маўляў, настройвае дзяцей супраць славянскага братэрства, ставіць пад сумненне значнасць адзінай саюзнай дзяржавы.
  • maryandbookshas quoted2 years ago
    У чым толькі не абвінавачвалі яе! Нават у стварэнні падпольнай арганізацыі дзеля звяржэння мясцовай улады. А ты не смейся, — нечакана павысіла голас Тамара, і цяпер я заўважыў, як яна паглядвае на мяне ў люстэрка задняга бачання. Я ж і праўда міжволі ўсміхнуўся: няўжо не дурнота — пісаць такое?
  • maryandbookshas quoted2 years ago
    Жанчыне можа быць бясконца добра з мужчынам зусім не таму, што ён — атлет і ўмелец, а проста таму, што яна яго кахае. І яна шчаслівая, бо побач з ёй — каханы, бо яна дорыць яму сябе. Вось такая нечаканая думка.
fb2epub
Drag & drop your files (not more than 5 at once)