У гэтай частцы сьвету (у тэкстах Клакоцкi называў яе заўсёды Паўночнай Сарматыяй, але ў прыватных гутарках — Вялiкiм Шпiталем) няма нiчога назаўсёды вызначанага: лёгшы спаць балтам, ты прачынаесься славянiнам, выйшаўшы з дому палякам, вяртаесься немцам, з усiх бакоў цябе спрабуюць пераканаць, кiм ты ёсьць i кiм ты быць ня мусiш. Натуральна, што большасьць людзей здаровага клёку ад гэтага гармiдару называе сябе «тутэйшымi».