Ластаўкі робяць гнёзды не з галінак, як іншыя птушкі, а, лічы, з бруду — з гліны ды зямлі, змяшаных са слінаю, і лепяць іх зноў жа не на дрэвах, а прымацоўваюць куды заўгодна: да балконаў, карнізаў. Яны здольныя нарадзіць і выхаваць патомства практычна ў любых умовах. Вось толькі ў клетцы жыць не могуць…