У адной невялікай краіне насельніцтва складалася з аднаго караля, аднаго прэм’ер-міністра, аднаго генерала, аднаго прафесара, аднаго студэнта, аднаго пісьменніка. Усіх было па адным, і дзякуючы гэтаму краіна жыла заможна і спакойна. Але аднойчы спакой быў парушаны: каралеўскі ювелір вырабіў адзіны ордэн, а значыць, павінен быў з’віцца і адзіны яго кавалер. Як падзеі разгортваліся далей, слухач даведаецца з вострасюжэтнага твора, што даў зборніку назву.
У кнігу ўвайшлі таксама “Полацкія апавяданні” ды іншыя тэксты на сучасныя і вечныя тэмы.